Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лютага 2022, 14:37

Тэатр эстрады рыхтуе да свят у лютым спецыяльныя праграмы

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады рыхтуе да свят у лютым спецыяльныя праграмы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэртным аддзеле тэатра.

"У лютым нас чакаюць цэлыя два доўгачаканыя святы - Дзень усіх закаханых і Дзень абаронцы Айчыны. На кожны з гэтых дзён мы падрыхтавалі спецыяльную праграму. Так, 14 лютага тэатр чакае ўсіх на канцэртную шоу-праграму "Формула кахання", галоўны герой якой - Граф Каліёстра спрабуе знайсці ўнікальную алхімічную формулу, якая магла б выклікаць каханне, - расказалі ў канцэртным аддзеле. - У працяг тэмы кахання прапануем наведаць 2 лютага эстрадны мюзікл "Бурлеск". Гэта ўсім знаёмая, кранальная і адначасова натхняючая гісторыя амбіцыйнай дзяўчыны Алі перанясецца з тэлеэкранаў у рамкі канцэртнай залы і атрымае новае гучанне. Менавіта каханне дапаможа ёй знайсці свой шлях у жыцці, асветлены яркімі сафітамі Бурлеска".

Імерсіўны шоу-мюзікл "Стрыптыз душы" адбудзецца 26 лютага. "Дзеянне разгортваецца вакол вядомай кінадзівы Мэрылін Манро, якая на кіназдымках захапляецца жанатым мужчынам - вядомым французскім шансанье Івам Мантанам. Імёны, інтрыгі, усюдыісныя папарацы і нават сапраўдная страляніна з пісталета чакаюць гледачоў гэтым вечарам. А незвычайны фармат шоу-мюзікла адназначна ўразіць усіх сваёй арыгінальнасцю, - адзначылі ў тэатры. - Завяршае тэматыку кахання музычная камедыя "Жаніцьба Рабіновіча", якая пройдзе 16 лютага. Гэта неверагодна пазітыўная і лёгкая гісторыя пра жаданне простага яўрэйскага хлопца знайсці сабе не толькі ўдалую партыю, але яшчэ і сапраўднае каханне".

Караоке-спектакль "Сваты" можна ўбачыць 18 лютага. Гэта новы фармат эстраднай пастаноўкі, якая напоўнена вядомымі беларускімі песнямі як з народнай песеннай культуры, так і хітамі на беларускай мове савецкай і сучаснай эстрады, якія разам з артыстамі можа спець любы глядач у зале ў фармаце караоке.

"У Дзень абаронцы Айчыны нашы артысты хочуць парадаваць гледачоў прэм'ерай святочнай шоу-праграмы "Галопам па Еўропам". У гэтай гісторыі тры даўнія таварышы па службе збіраюцца з нагоды 23 лютага адправіцца ў падарожжа ў выключна мужчынскай кампаніі. Кожная з краін гасцінна сустрэне іх разам з гледачамі і ўвядзе ў атмасферу свайго непаўторнага музычнага стылю. Несумненна, што кожны куток зямнога шара - гэта свой нацыянальны каларыт і яркасць фарбаў, а з музычным суправаджэннем гэта ператворыцца ў сапраўдную авантуру, у якой нашым галоўным героям не пазбегнуць смешных сітуацый і каверзных выпадкаў, - дадалі ў канцэртным аддзеле. - І, нарэшце, пастаноўка для аматараў вострых, мудрагелістых сюжэтаў, якая трымае ў напружанні да самага канца, - мюзікл-дэтэктыў "Джэк-Патрашыцель". Гэта сапраўднае расследаванне з лагічным ланцужком падзей і вострым, захапляючым сюжэтам, дапоўненае цудоўнай музыкай і танцавальным суправаджэннем. Спяшайцеся набыць білеты і стаць часткай шыкоўнай пастаноўкі 25 лютага".

Маладзёжны тэатр эстрады парадуе і юных гледачоў. Так, 19 і 20 лютага іх запрашаюць на музычную казку "Той самы Карлсан і Малыш".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі