ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 2 ліпеня 2022
Мінск Малавоблачна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
17 сакавіка 2022, 10:36

Тэатр эстрады прыме ўдзел у міжнародным форуме ў Магілёве

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады прыме ўдзел у міжнародным маладзёжным тэатральным форуме "М.@rt.кантакт-2022", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў тэатры.

"15-ы тэатральны форум "М.@rt.кантакт" пройдзе ў Магілёве з 21 па 27 сакавіка. У рамках асноўнай праграмы будуць паказаны 14 спектакляў з 4 краін: Арменіі, Беларусі, Малдовы і Расіі.

"22 сакавіка ў 17.00 запланаваны паказ мюзікла-дэтэктыва "Джэк-патрашыцель" Маладзёжнага тэатра эстрады, які стаў лепшым спектаклем у жанры "Аперэта, музычная камедыя, мюзікл" VI Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія", - расказалі ў тэатры.

Мюзікл "Джэк-патрашыцель" - гэта сапраўднае расследаванне з лагічным ланцужком падзей і вострым сюжэтам. Дынамічная музыка, арыгінальныя дэкарацыі і касцюмы дадуць магчымасць гледачам акунуцца ў атмасферу сапраўднага дэтэктыва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі