ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 18 студзеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 кастрычніка 2019, 11:24

Тэатр эстрады прэзентуе ў лістападзе караоке-спектакль "Сваты"

Фота тэатра
Фота тэатра

22 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады прэзентуе ў лістападзе караоке-спектакль "Сваты", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр праграмы Іван Клешчанка.

"Мы абяцалі ў новым сезоне пакарыць гледачоў праграмамі і шоу, многія з якіх будуць зроблены ў нехарактэрным для тэатра фармаце. І пакуль нам удаецца трымаць абяцанне. Ужо ў лістападзе адбудзецца прэм'ера эстраднага караоке-спектакля "Сваты", - расказаў Іван Клешчанка.

За асноўнае дзейства шоу ўзята гісторыя, напісаная беларускім класікам Янкам Купалам у пачатку ХХ стагоддзя - славутая "Паўлінка". Галоўная гераіня караоке-спектакля - вясковая прыгажуня і дачка засценкавага шляхціца Алеся. Яна закахана ў простага, але вельмі прыгожага хлопца Тараса. Каханне ўзаемнае, але бацькі Алесі супраць гэтага шлюбу і спрабуюць сасватаць дзяўчыну пану. Каханне перамагае, а сватаўство ў нейкі момант ператвараецца ў гарачую весялосць.

"Пастаноўка напоўнена знакамітымі беларускімі песнямі: як з народнай песеннай культуры, так і хітамі савецкай і сучаснай эстрады на беларускай мове, якія разам з артыстамі зможа спяваць любы глядач у фармаце караоке. Гэта форма створыць у зале добрую атмафсеру беларускага застолля, - адзначыў рэжысёр праграмы. - Упэўнены, што фармат караоке-спектакля прыйдзецца даспадобы нашаму гледачу".

Іван Клешчанка дадаў, што прэм'ера эстраднага караоке-спектакля "Сваты" адбудзецца ў Тэатры эстрады 20 і 21 лістапада, а таксама 22 студзеня. У праграме будуць задзейнічаны зоркі беларускай эстрады: Жанэт, Вольга Плотнікава, ансамбль "Верасы", Вольга Калеснікава, Вольга Змуршчык, Дзмітрый Сяргееў, Яўген Ермалковіч, Дзмітрый Нікіцін, балет тэатра "Fusion".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі