Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 кастрычніка 2020, 11:34

Тэатр эстрады падрыхтаваў вялікую праграму для дзяцей на канікулах

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэатр эстрады падрыхтаваў вялікую праграму для дзяцей на канікулах, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА рэжысёр тэатра Іван Клешчанка.

"Тэатр эстрады заўсёды стараецца не проста зрабіць разнастайным дзіцячы адпачынак на працягу канікул, але і здзівіць новым і цікавым. Менавіта таму кожны год мы выпускаем некалькі прэм'ерных пастановак для нашых юных гледачоў. На асенніх канікулах пройдзе адразу некалькі мюзіклаў, адзін з якіх новы. Гэта будзе наша вясенняя прэм'ера, якую з-за розных абставін шмат гледачоў не змагло ўбачыць. Новы дзіцячы мюзікл "Ох і Ах і Гаргамель" у Тэатры эстрады пакажам 1 і 2 лістапада, - расказаў рэжысёр тэатра Іван Клешчанка. - Гэта будзе казачная гісторыя пра маленькіх чалавечкаў Ох і Ах, якія дзякуючы свайму таце Пупсу змаглі на час стаць вялікімі і вырашылі супрацьстаяць злой чараўніцы Гаргамель. Вядзьмарка захацела захапіць казачны свет, але маленькія казачныя істоты выпіваюць эліксір празрыстасці і становяцца нябачнымі для вачэй злой чараўніцы. І тут пачынаюцца самыя цікавыя прыгоды, якія толькі можна ўявіць".

Акрамя новай пастаноўкі, на асенніх канікулах юных гледачоў чакаюць яшчэ два даўно ўпадабаныя музычныя паказы. 7 лістапада тут пакажуць дзіцячы мюзікл "Двое з куфэрка - аднолькавыя з твару", а 8 лістапада - дзіцячы мюзікл "Мяшок з сюрпрызам". Пастаноўкі Тэатра эстрады заўсёды вызначаюцца цікавымі сюжэтамі, яркімі персанажамі і касцюмамі, музычнасцю, а абавязковы элемент усіх паказаў - шмат інтэрактыву і гульняў з гледачамі.

Зімовыя канікулы ў Тэатры эстрады таксама абяцаюць быць цікавымі і чароўнымі. Для маленькіх гледачоў рыхтуюць адразу дзве навагоднія прэм'еры: дзіцячы мюзікл і квест-казку. Дзве новыя вельмі цікавыя гісторыі, сустрэчы з любімымі героямі, вясёлыя гульні з Дзедам Марозам і Снягурачкай, шмат музыкі, песень і танцаў, святочныя фотазоны ў фае - гэта толькі невялікая частка навагодняга свята, якое рыхтуе Тэатр эстрады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі