Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 сакавіка 2022, 09:39

Тэатр эстрады і МК "Хатынь" маюць намер супрацоўнічаць у патрыятычным выхаванні моладзі

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Маладзёжным тэатры эстрады ў час адзінага дня інфармавання па тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны адбыўся адкрыты дыялог. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення дзяржаўных спецыяльных культурных мерапрыемстваў Міністэрства культуры Іна Адамовіч і дырэктар мемарыяльнага комплексу "Хатынь" кандыдат гістарычных навук Артур Зельскі.

Дыскусія аб'яднала артыстаў беларускай эстрады і работнікаў тэатра. "Адкрыты дыялог стаў своеасаблівым стартам у супрацоўніцтве тэатра эстрады і МК "Хатынь". У ходзе дыскусіі абмяркоўваліся магчымыя формы і метады супрацоўніцтва ў пытаннях патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання моладзі праз гістарычную памяць, рэалізацыі сумесных мерапрыемстваў, магчымасці стварэння і рэалізацыі ў 2023 годзе праектаў, прысвечаных 80-й гадавіне трагедыі Хатыні", - расказалі ў тэатры.

Трагедыя Хатыні - не выпадковы эпізод вайны, а адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб мэтанакіраванай палітыцы генацыду гітлераўскай Германіі ў адносінах да мірнага насельніцтва Беларусі. "У ходзе сустрэчы ўдзельнікам былі паказаны фотаздымкі з архіваў мемарыяльнага комплексу, якія дэманструюць сведчанні і жахі генацыду беларускага народа", - дадалі ў тэатры.

22 сакавіка 1943 года стала апошнім для 149 хатынцаў, з іх 75 дзяцей да 16-гадовага ўзросту. У полымі зніклі 26 дамоў. На месцы лясной вёскі засталіся папялішча і сіратлівыя коміны. У 1969 годзе на 54-м км шашэйнай магістралі Мінск - Віцебск у памяць увекавечання ахвяр фашызму на тэрыторыі Беларусі быў адкрыты мемарыяльны комплекс "Хатынь" (аўтары - архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч, Леанід Левін і скульптар Сяргей Селіханаў). У 2004 годзе па даручэнні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі праведзена рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу "Хатынь", які быў уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі