ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 чэрвеня 2020, 17:41

Тэатр эстрады далучыўся да акцыі "Майстры мастацтваў - працаўнікам вёскі"

Фота Маладзёжнага тэатра эстрады
Фота Маладзёжнага тэатра эстрады

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады прадставіў працаўнікам вёскі шоу-праграму "Estrada.by", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў канцэртным аддзеле.

"Тэатр эстрады вядзе актыўную работу з самымі рознымі катэгорыямі гледачоў, на працягу кожнага творчага сезона асаблівую ўвагу ўдзяляе гастрольнай дзейнасці і прадстаўленню свайго рэпертуару ў самых розных населеных пунктах краіны. Таму мы з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі "Майстры мастацтваў - працаўнікам вёскі", арганізаванай пры падтрымцы Міністэрства культуры, - расказалі ў канцэртным аддзеле. - Сёння артысты шоу "Алюр" сустрэліся з работнікамі філіяла "Фалько Агра" агракамбіната "Дзяржынскі" і прадставілі яркае шоу "Estrada.by", што ўключае ў сябе вядомыя кампазіцыі зорак беларускай эстрады".

Артыстаў Тэатра эстрады таксама можна будзе ўбачыць у канцэртных праграмах, прысвечаных Дню Незалежнасці. Акрамя таго, тэатр актыўна рыхтуецца да новага сезона, які стартуе 17 верасня з традыцыйнага гала-канцэрта "Адкрыццё сезона". Артысты абяцаюць парадаваць сваіх паклоннікаў прэм'ерамі, а таксама чакаюць усіх на святочным трыб'ют-шоу "Mama Mia", якое адбудзецца 14 кастрычніка на сцэне Палаца Рэспублікі і будзе прысвечана Дню маці.

"Афіша Тэатра эстрады распісана да студзеня, білеты на праграмы можна купіць ужо цяпер", - дадалі ў канцэртным аддзеле.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі