Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 жніўня 2020, 16:54

Тэатр эстрады адкрыў набор у творчыя студыі

21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладзёжны тэатр эстрады адкрыў набор у творчыя студыі для пачынаючых артыстаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

"Мы запрашаем хлопчыкаў і дзяўчынак у майстэрню эстраднага вакалу LuxMasters пад кіраўніцтвам заслужанай артысткі Беларусі Вольгі Вронскай і Нацыянальны цэнтр музычнага мастацтва імя У. Мулявіна, дзе мастацкім кіраўніком з'яўляецца заслужаны дзеяч культуры Святлана Стацэнка. У бягучым годзе цэнтр прадаўжае набіраць дзяцей і на сучасную харэаграфію. Прадаўжаюць работу і адкрываюць набор больш маладыя студыі Тэатра эстрады, якія ўжо заслужылі аўтарытэт, - студыя сучаснага танца EstradaDance, тэатральная студыя "Пушка" і танцавальная студыя "Кнопкі" для самых маленькіх зорачак", - расказаў дырэктар тэатра Сяргей Мядзведзеў.

Паводле яго слоў, адметная асаблівасць студый Тэатра эстрады - магчымасць паспрабаваць сябе на прафесійнай сцэне. "Тут рыхтуюць будучых артыстаў, таму заўсёды імкнуцца шукаць магчымасці для іх выступленняў у праграмах тэатра і іншых мерапрыемствах горада, удзелу ў конкурсах. Такі вопыт і практыка даюць вынік у наступным станаўленні дзяцей як прафесійных артыстаў", - дадаў дырэктар установы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі