Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 чэрвеня 2021, 16:52

Сын Змітрака Бядулі перадаў рарытэтнае выданне бацькі Нацыянальнай бібліятэцы

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сын класіка беларускай літаратуры Змітрака Бядулі Яўхім Плаўнік перадаў Нацыянальнай бібліятэцы рарытэтнае выданне свайго бацькі. Аб гэтым БЕЛТА паведаміў намеснік генеральнага дырэктара - дырэктар па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці НББ Аляксандр Суша.

"У гэтым годзе спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння вядомага айчыннага пісьменніка, працы якога ўваходзяць у школьную праграму і рэгулярна перавыдаюцца ўжо больш як сто гадоў. Тым не менш не ўсе прыжыццёвыя выданні Змітрака Бядулі захаваліся нават у фондах галоўнай бібліятэкі краіны. Адным з такіх выключэнняў стала яго кніга "Танзілія", выдадзеная літаратурным аб'яднаннем "Узвышша" ў 1927 годзе. Менавіта гэта выданне Яўхім Плаўнік і яго жонка падарылі Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, суправадзіўшы яго адпаведным дароўным надпісам", - расказаў Аляксандр Суша.

Зборнік прозы Змітрака Бядулі "Танзілія" шмат дзесяцігоддзяў захоўваўся ў сям'і пісьменніка, а цяпер папоўніць фонды Нацыянальнай бібліятэкі і зусім хутка трапіць да сваіх новых чытачоў.

Паводле слоў намесніка дырэктара, творчае знаёмства бібліятэкі з сям'ёй Змітрака Бядулі асабліва актывізавалася ў гэты юбілейны год. "27 студзеня прайшоў навукова-практычны семінар "Шляхамі маладнякоўцаў", 15 красавіка адкрылася выстава "Беларускі салавей", 29 красавіка ў НББ прайшоў юбілейны круглы стол "Беларускі салавей". На восень запланаваны творчы конкурс для навучэнскай моладзі. Яўхім Самуілавіч прымаў непасрэдны ўдзел у многіх з гэтых мерапрыемстваў", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі