Сцяг Аўторак, 16 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 мая 2024, 09:38

Свята "Цімкавіцкія вытокі" пройдзе 8 чэрвеня на радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага

Фота Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
Фота Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята "Цімкавіцкія вытокі" пройдзе 8 чэрвеня на радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры.

На радзіме пісьменніка Кузьмы Чорнага ў вёсцы Цімкавічы Капыльскага раёна 8 чэрвеня 2024 пройдзе трэцяе па ліку літаратурна-музычнае свята "Цімкавіцкія вытокі". Пляцоўкай для свята выступіць філіял "Літаратурны музей Кузьмы Чорнага" і прылеглая тэрыторыя. Час правядзення - з 16:00 да 20:00.

Радаваць гасцей будуць вялікай канцэртнай праграмай, экскурсіямі па музеі і традыцыйным чаяпіццем "ля самавара Кузьмы Чорнага". Пройдуць сустрэчы з пісьменнікамі, гульні, майстар-класы, розыгрышы. Будуць падрыхтаваны інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны.

У арганізацыі прынялі ўдзел Капыльскі раённы выканаўчы камітэт і Саюз пісьменнікаў Беларусі. Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства культуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі