Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 ліпеня 2024, 19:12

Свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета" адбудзецца 27 ліпеня ў Маладзечанскім раёне

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята песні і паэзіі "Ракуцёўскае лета" адбудзецца 27 ліпеня ў філіяле Літаратурнага музея Максіма Багдановіча "Фальварак Ракуцёўшчына", паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Вёска Ракуцёўшчына была месцам адпачынку і натхнення для Максіма Багдановіча. Менавіта там ён стварыў вершы, якія сталі асновай для зборніка "Вянок".

Гасцей чакаюць экскурсія па фальварку, канцэртная праграма, сустрэчы з літаратарамі, мастакамі і музыкантамі, квесты, гульні, майстар-класы і фотазоны. Таксама адбудзецца ўскладанне кветак да памятных камянёў.

Як расказалі арганізатары, ёсць магчымасць скарыстацца паслугамі платнага транспарту ў абодва бакі (па папярэднім запісе і пры аплаце білетаў анлайн або ў касе Літаратурнага музея Максіма Багдановіча).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі