Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 ліпеня 2022, 10:58

Свята паэзіі і песні ў гонар Янкі Купалы пройдзе ў Ляўках

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Свята "Купала заўсёды ў сэрцы маім" да дня нараджэння народнага паэта Беларусі адбудзецца на тэрыторыі Купалаўскага мемарыяльнага запаведніка "Ляўкі" 2 ліпеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы.

Музей пры падтрымцы аддзела культуры Аршанскага райвыканкама рыхтуе святочную праграму з удзелам паэтаў і пісьменнікаў, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прадстаўнікоў творчай інтэлігенцыі, музычных калектываў і выканаўцаў. Важным госцем свята стане Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", які прадставіць спецыяльную канцэртную праграму на словы Янкі Купалы.

Як расказалі ва ўстанове, ганаровыя госці ў гэты дзень аддадуць даніну павагі класіку беларускай літаратуры і ўскладуць кветкі да помніка песняра. Акрамя таго, у час мерапрыемства ўрачыста адкрыюць бюст Янкі Купалы на тэрыторыі Копыскага дзіцячага сада - сярэдняй школы імя Янкі Купалы ў Аршанскім раёне.

"Адпачынак у Ляўках стане выдатным днём для сямейнага адпачынку ў адным з самых прыгожых куткоў Беларусі. Усе жадаючыя змогуць адчуць меладычнасць роднай мовы, атрымаць задавальненне ад традыцыйных беларускіх і аўтарскіх песень, прыняць удзел у майстар-класах па пляценні купальскіх вянкоў. Запрашаем усіх далучыцца да мерапрыемстваў Года гістарычнай памяці", - рэзюмавалі ва ўстанове.

Пачатак свята ў 12.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі