Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 ліпеня 2016, 15:08

Свята-Лізавецінскі манастыр пачаў прыём заявак на фестываль батлеек "Нябёсы"

6 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння пачаўся прыём заявак на ўдзел у III Калядным праваслаўным міжнародным фестывалі батлеечных і лялечных тэатраў "Нябёсы", паведамілі БЕЛТА ў Беларускай праваслаўнай царкве.

Творчыя калектывы з розных краін могуць падаць заяўкі на ўдзел у фестывалі да 1 кастрычніка. Гэты форум пройдзе 12-15 студзеня 2017 года пры адукацыйным цэнтры мінскага Свята-Лізавецінскага манастыра.

У прыватнасці, праграма форуму ўключае майстар-класы прафесійных акцёраў і рэжысёраў і тэматычныя круглыя сталы. У дні фестывалю традыцыйна пройдзе дабрачынная акцыя "Святло душы - дабрачыннасць": творчыя калектывы выступяць у дзіцячых бальніцах, інтэрнатах для дзяцей-інвалідаў і састарэлых, дзіцячых дамах і школах.

Як адзначылі ў БПЦ, фестываль "Нябёсы" імкнецца развіваць традыцыйнае беларускае батлейкавае і лялечнае тэатральнае мастацтва, адраджаць каштоўнасці хрысціянскай культуры і ўмацоўваць міжнацыянальнае адзінства, а таксама ўмацоўваць высокія духоўныя ідэалы дабра.

Арганізуе фестываль мінскі Свята-Лізавецінскі манастыр па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі