Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 красавіка 2018, 15:02

Сустрэчу музейшчыкаў Беларусі і Расіі плануецца правесці на "Славянскім базары ў Віцебску"

18 красавіка, Цвярская вобласць /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэчу музейшчыкаў Беларусі і Расіі плануецца правесці летам на Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". Аб гэтым паведаміў журналістам дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ідэю такой сустрэчы прапанаваў генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў. У ёй плануецца ўдзел кіраўнікоў як вядучых беларускіх і расійскіх музеяў, так і рэгіянальных. На гэтай сустрэчы музейшчыкі змогуць абмеркаваць не толькі агульныя актуальныя праблемы, але і дамовіцца аб абмене выставамі, стварэнні сумесных экспазіцый. Сустрэчу музейных работнікаў намечана арганізаваць у сядзібе Ільі Рэпіна "Здраўнёва" ў Дзень Саюзнай дзяржавы на "Славянскім базары ў Віцебску".

Размова беларускіх і расійскіх журналістаў з Рыгорам Рапотам адбылася ў Цвярской вобласці ў час экспертна-медыйнага туру "Дача "Чайка" мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі", арганізаванага Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы і міжнародным інфармацыйным агенцтвам "Расія сёння". На дачы "Чайка" адбыўся круглы стол "Бялыніцкі-Біруля - агульны культурна-гістарычны феномен двух народаў", у якім прынялі ўдзел дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота, генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі Уладзімір Пракапцоў, беларускія і расійскія музейныя работнікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі