
Фота з архіва
19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча з паэтам і журналістам Навумам Гальпяровічам "Сэлфі з часам" адбудзецца 21 верасня ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.
Навум Гальпяровіч - беларускі журналіст, паэт, заслужаны дзеяч культуры Беларусі, намеснік дырэктара - загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала "Культура" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. На сустрэчы "Сэлфі з часам" ён раскажа пра свой жыццёвы і творчы шлях, сустрэчы са знакамітымі людзьмі і ролю літаратуры ў грамадстве.
Сустрэча пачнецца ў 18.30.-0-