Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Супрацьаварыйныя работы пачалі ў капліцы роду Ажэшкаў у Драгічынскім раёне

Культура 15.11.2019 | 15:29
Капліца-пахавальня ў Закозелі
Капліца-пахавальня ў Закозелі

15 лістапада, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Рэстаўратары пачалі выконваць супрацьаварыйныя работы ў капліцы-пахавальні роду Ажэшкаў у вёсцы Закозель Драгічынскага раёна, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Іна Праневіч.

Неагатычная капліца - гісторыка-культурная каштоўнасць II катэгорыі, гэта частка сядзібна-паркавага ансамбля XIX стагоддзя. Аб'ект знаходзіцца ў аварыйным стане. Каб прыняць першачарговыя меры па яго захаванні, Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб выдзяленні больш як Br50 тыс. са сродкаў, заробленых рэгіёнам у час суботніка.

"У верасні-кастрычніку выкананы работы па ачыстцы скляпення даху. Цяпер разглядаецца пытанне аб яго часовым пакрыцці, каб не дапусціць ападкаў у будынак. Драгічынскі райвыканкам шукае магчымасці для прыцягнення сродкаў. Плануецца аказанне спонсарскай дапамогі аднаго з польскіх фондаў: вядзём перагаворы наконт атрымання грошай, падрыхтоўкі праектнай дакументацыі", - адзначыла Іна Праневіч.

Намечаныя работы, якія выконваюць спецыялісты брэсцкага філіяла ААТ "Белрэстаўрацыя", дазволяць не дапусціць далейшага разбурэння даху ўнікальнай славутасці. "Гэта адна з найстарэйшых пабудоў у стылі неаготыкі ў рэспубліцы, у бягучым годзе капліцы споўнілася 150 гадоў. Турысты, якія прыязджаюць сюды, дзівяцца таму, якім цудоўным быў аб'ект. На жаль, некаторыя яго элементы страчаны. Тым не менш мы актыўна працуем з архівамі, шукаем звесткі пра першапачатковы выгляд капліцы. Калі ў будучым нам удасца яе аднавіць, яна стане жамчужынай Беларусі", - упэўнена субяседніца.

Землі ў вёсцы Закозель сталі прыналежаць палескай галіне роду Ажэшкаў з XVIII стагоддзя. У наступным стагоддзі праведзены сур'ёзныя работы па ўпарадкаванні сядзібы: быў пабудаваны дом і парк плошчай амаль 30 га. Капліцу-пахавальню пабудавалі ў 1839-1949 гадах. У яе склепе былі пахаваны некалькі прадстаўнікоў роду Ажэшкаў, астанкі якіх знайшлі ў час археалагічных раскопак у 2009 годзе. Тады ж былі знойдзены дэталі інтэр'ера, драўляныя і гіпсавыя статуі, бронзавае ліццё, фрагмент слуцкага пояса і іншыя артэфакты.

Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Драгічынскага райвыканкама ажыццяўляе збор сродкаў на рэстаўрацыю капліцы-пахавальні.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.