Фота Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры
27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выставу "Дарога да міру", падрыхтаваную ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры і Дзяржаўнага музея гісторыі рускай літаратуры імя У.І.Даля (Масква), адкрыюць у музеі гісторыі беларускай літаратуры 29 лістапада, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.
Праект прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Героі выставачнага праекта - пісьменнікі, якія прайшлі дарогамі вайны і якія пакінулі бясцэнныя літаратурныя сведчанні: Андрэй Платонаў, Булат Акуджава, Васіль Быкаў, Веньямін Каверын, Данііл Гранін, Алесь Адамовіч, Міхаіл Зошчанка, Віктар Астаф'еў, Віктар Някрасаў і Канстанцін Сіманаў. Іх творы вызначаюцца праўдзівасцю вопыту і шчырасцю перажыванняў. Гэта гісторыі пра выжыванне і мужнасць, маральны выбар і гонар, дружбу і здрадніцтва, гераізм і дэзерцірства. Выстава ўяўляе сабой своеасаблівую мазаіку, сабраную з літаратурных апісанняў і дзённікавых запісаў, ваенных падзей і ўспамінаў франтавікоў, архіўных фатаграфій і дакументаў.
Дзевяць аўтарскіх інсталяцый - прасторавыя вобразы, дапоўненыя фрагментамі твораў мастацтва і фактамі з біяграфій пісьменнікаў, прапануюць па-новаму зірнуць на знаёмыя старонкі літаратуры і гісторыі.
"Найбольш каштоўна тое, што гэты погляд на знаёмыя літаратурныя творы даволі маладых мастакоў, якія прасякнуліся тэкстамі і вобразамі, створанымі нашымі цудоўнымі пісьменнікамі, якія зведалі на ўласным вопыце ўсе жахі вайны. Значная частка з іх з'яўляецца стваральнікамі жанра так званай лейтэнанцкай прозы. Яны пачалі пісаць праўду пра вайну з пазіцыі тых людзей, якія самі яе прайшлі і ўсё ж такі засталіся ў жывых. Вядома, яны не маглі маўчаць і праз прызму ўсведамлення і мастацкага бачання выкладалі гэта на паперы", - сказала загадчыца навукова-экспазіцыйнага аддзела Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры Ірына Князева.
"Да такіх твораў адносяцца "У акопах Сталінграда", "Сотнікаў", "Блакадная кніга", "Два капітаны", "Адкрытая кніга", вершы Акуджавы, апавяданні Віктара Астаф'ева і Андрэя Платонава. Яны з'яўляюцца помнікамі культуры і літаратуры і сёння кранаюць сэрцы не толькі таго пакалення, якое перажыло жудасную вайну, але і дзяцей вайны, тых, хто помніць яе па расказах продкаў. Зразумела, гэтыя гісторыі адгукаюцца ў сэрцах і ў маладога пакалення, якое любіць літаратуру і імкнецца чытаць, таму што літаратура з'яўляецца яскравым адлюстраваннем гісторыі", - дадала Ірына Князева.
Выстава прадоўжыць працаваць да 11 мая 2025 года.-0-