ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 7 снежня 2021
Мінск Малавоблачна -7°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 кастрычніка 2021, 18:21

Сучаснае еўрапейскае мастацтва: НЦСМ прадставіў выбраныя творы мастакоў розных краін

Фота з архіва
Фота з архіва

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выбраныя творы музейнага збору НЦСМ, падораныя мастакамі з замежных краін, прэзентавалі на выставе "Сучаснае Еўрапейскае мастацтва" ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Праект аб'яднаў творчыя выказванні 12 мастакоў з Германіі, Італіі, Латвіі, Нідэрландаў, Расіі і Швецыі, чые творы ўжо раней экспанаваліся ў НЦСМ.

"Нямецкі мастак Кірус Авербек у 2004 годзе падарыў нам адразу 18 твораў з філасофскай серыі, якія можна ўбачыць зноў у цэнтры. Сапраўдны гонар музейнай калекцыі - графічны твор "Ікар" вядомага італьянскага скульптара Масіма Г'ёці, персанальная выстава якога праходзіла ў Мінску амаль 20 гадоў таму", - расказалі арганізатары.

У НЦСМ таксама можна ўбачыць серыю карцін "Сусвет хутка згарэўшых сабак" расійскага мастака-вынаходцы Сяргея Катрана, які ў 2017 годзе прадстаўляў свой праект на Венецыянскім біенале, а ў 2018-м - персанальную выставу "Сакрэтная зона". У экспазіцыю ўвайшоў і візуальны дзённік латвійскага мастака Марыса Чачкі. "Гэта карціны-расказы, якія ілюструюць не падзеі, а вопыт. Яны абстрактна апісваюць чалавека і гутарку. Гледачам прапануецца расказ пра людзей, пры сімбіёзе дыялогаў і вопыту. Праз унутраныя перажыванні мастака і прызму ўспрымання рэальнасці гледачам адкрываецца магчымасць назіраць, а не чытаць гэтыя апавяданні", - адзначылі ў НЦСМ.

"Акрамя таго, госці ўбачаць партрэт Дэвіда Хокні, які напісаў італьянскі мастак Гаспар Манас. Сярод прадстаўленых аб'ектаў ёсць нават шкляныя "воблакі" мастачкі і выкладчыцы з Латвіі Ініты Эмане", - дадалі ў НЦСМ.

Свае творы таксама прэзентавалі беларускія майстры, якія працуюць за мяжой. Адзін з іх - Аляксандр Салівончык, ужо шмат гадоў жыве ў Германіі. "У 2019 годзе ў Мінску праходзіла яго выстава Straßenbahn 11, на якой прадставілі партрэты бяздомных Франкфурта-на-Майне. Яшчэ адна карціна з экспазіцыі належыць Людміле Тардоф-Кальмаевай. Мастачка жыве ў Нідэрландах, і яе насычаная сімваламі работа прысвечана жыццю на новым месцы, а таксама асабістым перажыванням ад пераезду з Беларусі", - падзяліліся арганізатары.

Адно з апошніх папаўненняў фонду - абстрактныя кампазіцыі з серыі "Лініі Сусвету" расійскага мастака Антона Кетава.

Экспазіцыя будзе доўжыцца па 31 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі