Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 студзеня 2021, 15:34

Створаны аргкамітэт па падрыхтоўцы Дня беларускага пісьменства ў Капылі

19 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXVІІI Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Капылі Мінскай вобласці 5 верасня, створаны пастановай Савета Міністраў ад 18 студзеня 2021 года нумар 20, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Кіраўніком аргкамітэта назначаны намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, яго намеснікамі - міністр інфармацыі Ігар Луцкі і старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын.

Святочныя мерапрыемствы будуць фінансавацца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Мінскага аблвыканкама, Капыльскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і іншых зацікаўленых.

Дзень беларускага пісьменства заснаваны ў 1994 годзе і адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Ён праводзіцца для папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа. Праходзіць у гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У 2020 годзе Дзень беларускага пісьменства прымалі Бялынічы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі