Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 жніўня 2022, 15:46

Студыя маладзёжнага кіно на "Беларусьфільме" збярэ творчыя кадры з усёй краіны

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Задача студыі маладзёжнага кіно "СМОЛК@" на кінастудыі "Беларусьфільм" - акумуляваць творчыя кадры з усёй краіны. Аб гэтым на прэс-канферэнцыі паведаміла мастацкі кіраўнік студыі кінарэжысёр Алена Турава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На нашу студыю маладзёжнага кіно прыедуць не толькі студэнты акадэміі мастацтваў і інстытута культуры, але і прадстаўнікі творчай моладзі, маючыя энергію, патэнцыял, фантазію, а таксама жаданне развіваць беларускае кіно. Гэта будуць не толькі мінчане, але і жыхары розных куткоў краіны", - адзначыла Алена Турава.

Мастацкі кіраўнік дапоўніла, што трапяць на студыю не ўсе жадаючыя. "Правядзём пэўны конкурсны адбор на аснове гутаркі, творчага партфоліа. Але мы адкрыты і шукаем сапраўды цікавыя думкі. Наша задача - дапамагчы праявіць сябе маладым талентам, рэалізаваць сябе, зняць першыя фільмы", - падкрэсліла кінарэжысёр.

Паводле яе слоў, у асноўным моладзь будзе ствараць кароткія кінастужкі. "Але плануем працаваць у розных жанрах і кінанапрамках. Гэта будуць і альманахі з ігравымі навеламі, і серыялы, і рэкламныя ролікі, і відэакліпы, і заказныя буктрэйлеры. Напрыклад, хочам зняць маладзёжны серыял пра жыццё ў горадзе, сюжэтны, з гумарам", - расказала Алена Турава.

На студыю маладзёжнага кіно будуць прыцягвацца маладыя сцэнарысты, аператары, кінарэжысёры, гукарэжысёры. "Гэтыя кадры будуць у далейшым пісаць новыя старонкі беларускага кіно. У кожнага ёсць свой моцны бок, і мы павінны выявіць яго ў спецыялістаў-пачаткоўцаў", - рэзюмавала мастацкі кіраўнік студыі і маладзёжнага кіно "СМОЛК@".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі