Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2023, 17:13

Сцяпашын: кніга сёння надзвычай важная, асабліва ў гэты складаны час

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга сёння надзвычай важная, асабліва ў гэты складаны час, заявіў прэзідэнт Расійскага кніжнага саюза Сяргей Сцяпашын на адкрыцці ХХХ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кніга сёння надзвычай важная, асабліва ў гэты складаны час. Не чытаючы, не ведаючы гісторыі, чалавек можа ператварыцца ў што хочаш", - сказаў Сяргей Сцяпашын.

Прэзідэнт Расійскага кніжнага саюза заўважыў, што адкрыццё выстаўкі праходзіць у дзень 80-годдзя хатынскай трагедыі. Ён адзначыў, што Хатынь - гэта зборны вобраз тысяч вёсак і соцень тысяч людзей, якія былі знішчаны нацыстамі.

Што датычыцца выстаўкі, Сяргей Сцяпашын звярнуў увагу, што яе пачэсным госцем з'яўляецца Расія. "Я вельмі рады, што Расія прадстаўлена нашымі выдатнымі пісьменнікамі, цудоўнымі кнігамі", - сказаў ён.

Сяргей Сцяпашын таксама нагадаў, што рашэннем усіх кіраўнікоў СНД гэты год у Садружнасці названы Годам рускай мовы. "А беларускую і рускую мовы раздзяліць складана, выдатныя пісьменнікі Янка Купала, Якуб Колас, Васіль Быкаў, Алесь Адамовіч пісалі і на рускай, і на беларускай мовах", - адзначыў ён.

ХХХ Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш будзе праходзіць па 26 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе на пр. Пераможцаў, 14. За гады правядзення выстаўку наведалі сотні тысяч аматараў кнігі. Выстаўка традыцыйна збірае пісьменнікаў, выдаўцоў і прадстаўнікоў кнігагандлю з краін блізкага і далёкага замежжа.

Год міру і стварэння, абвешчаны ў Беларусі, - ключавая ідэйная лінія, што вызначае мерапрыемствы кніжнай выстаўкі-кірмашу. Сугучна і назва выстаўкі 2023 года - "Свет кнігі без межаў". Нацыянальны стэнд увасобіў у сабе як назву выстаўкі, так і дэманструе сучасныя сусветныя тэндэнцыі ў кнігавыданні, у тым ліку ў Беларусі. Паколькі кніга сёння асацыіруецца не толькі з папяровым носьбітам, але і з аўдыя-, відэафарматам, дапоўненай рэальнасцю, што трансліруецца праз усе магчымыя існуючыя інфармацыйныя рэсурсы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі