Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 лютага 2023, 09:01

Стравы нацыянальнай кухні, гульні і конкурсы: у Брэсце 19 лютага пачнецца масленічны тыдзень

15 лютага, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце 19 лютага пачнуцца масленічныя гулянні. Асноўнай пляцоўкай стане парк культуры і адпачынку. Такая інфармацыя апублікавана ў Telegram-канале старшыні гарвыканкама Аляксандра Рагачука, паведамляе БЕЛТА.

"Гасцей свята чакае частаванне блінамі, конкурсы, гульні, масленічныя забавы. З 12.00 будуць праходзіць розныя канцэртныя і гульнявыя праграмы", - напісаў Аляксандр Рагачук.

Каларыту масленічным гулянням дабаўляюць жартоўныя спаборніцтвы. Брэстаўчане і госці горада змогуць праявіць сябе ў конкурсах па пілаванні бярвёнаў, забіванні цвікоў, выкананні прыпевак, у баі падушкамі, сямейным бегу на лыжах. У 17.00 арганізатары запрашаюць гледачоў паглядзець фаер-шоу. Будзе запалена традыцыйнае вогнішча. Прадоўжыцца вечар танцавальнай праграмай.

"Каля Тэатра эстрады будзе арганізавана дзіцячая фальклорна-тэатралізаваная гульнявая праграма, флэшмобы, сучасныя этнічныя карагоды, абрадавыя гульні. Пройдуць сямейныя конкурсы", - дадаў старшыня гарвыканкама. У смельчакоў абавязкова будзе магчымасць паспрабаваць дастаць прыз з высокага слупа.

Каля ўвахода ў парк разгорнецца выстава брэсцкіх мастакоў. На алеях будуць працаваць фуд-корты са стравамі традыцыйнай беларускай кухні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі