Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Столінскі музей арганізуе ў Год культуры цыкл персанальных выставак народных майстроў

Культура 01.03.2016 | 10:04
У Столінскім раённым краязнаўчым музеі
У Столінскім раённым краязнаўчым музеі

1 сакавіка, Брэст /Аляўціна Чарнаволава - БЕЛТА/. Столінскі раённы краязнаўчы музей (Брэсцкая вобласць) арганізуе ў Год культуры цыкл персанальных выставак народных майстроў "Творчая скарбніца Столінскага Палесся", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар установы культуры Святлана Вярэніч.

Праект пазнаёміць наведвальнікаў з рознабаковай творчасцю палескага краю, раскрые яго самабытнасць. Штомесяц у музеі будзе працаваць персанальная экспазіцыя таленавітага майстра. Так, 3 сакавіка адкрыецца выстаўка Валянціны Лёгкай. Яна робіць эксклюзіўныя лялькі, апранае іх у старадаўнія народныя строі, якія насілі жыхары Столінскага раёна. Уборы сваім лялькам рукадзельніца шые пасля дэталёвага вывучэння гістарычнага і этнаграфічнага матэрыялу.

"Людзі ў нас жывуць дастойныя, ім ёсць чым падзяліцца з моладдзю. У час выставак будуць праводзіцца творчыя сустрэчы, майстар-класы. Наш праект у першую чаргу будзе садзейнічаць таму, каб сувязь з мінулым не была страчана. Паколькі ў дзіцячых руках старое рамяство атрымлівае другое дыханне, набывае новае жыццё", - падкрэсліла Святлана Вярэніч.

У прыватнасці, у бліжэйшы час у наведвальнікаў Столінскага музея з'явіцца магчымасць пазнаёміцца з творчасцю сваіх таленавітых землякоў, якія прафесійна займаюцца фатаграфіяй, ганчарствам, выяўленчым мастацтвам, разьбой па дрэве і іншымі рамёствамі.

Дырэктар краязнаўчага музея расказала, што ў Год культуры будуць рэалізаваны яшчэ некалькі цікавых задум. Напрыклад, у 40-дзённы пост плануецца арганізаваць выязную выстаўку іканапісу па ўсіх праваслаўных храмах Столінскага раёна. Таксама ёсць ідэя адрадзіць традыцыю выступленняў духавога аркестра па выхадных днях у гарадскім парку "Манькавічы", дзе размешчаны будынак музея. Ён закладзены ў 1885 годзе па ініцыятыве Марыі Даратэі Радзівіл і з'яўляецца аналагам Нясвіжскага парку.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.