Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 снежня 2021, 13:37

Стэльмах расказала аб падтрымцы маладых пісьменнікаў у Беларусі

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах расказала журналістам, як падтрымліваюць юныя літаратурныя таленты Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Юныя пісьменнікі - будучыня нашай краіны, і, вядома, шмат залежыць ад нас, дарослых: ці заўважым тыя зорачкі, якія потым загарацца на небасхіле, - сказала Алена Стэльмах. - Для нас, пісьменнікаў, вельмі важна, каб у літаратуры была пераемнасць пакаленняў. Мы ведаем, што айчынная літаратура складаецца на аснове нацыянальнай спадчыны, традыцый, патрыятызму. Была і застаецца важнай тэма Вялікай Айчыннай вайны. Хочацца, каб гэта традыцыя ў пісьменніцтве прадаўжалася".

Паводле яе слоў, Саюз пісьменнікаў актыўна падтрымлівае юныя таленты і прапануе ім удзельнічаць у літаратурных конкурсах, якія дапамагаюць раскрыць творчы патэнцыял. "У нашай краіне ўжо каля сямі гадоў існуе рэспубліканскі конкурс юных чытальнікаў "Жывая класіка". Літаральна з пачатку новага года пачнецца творчы сезон, рух у школах, калі дзеці пачнуць выбіраць творы для ўдзелу. На прыкладзе гэтага конкурсу мы бачым таленты дзяцей, як яны цягнуцца да літаратуры, як умеюць гаварыць, чытаць вершы на беларускай мове. Нас вельмі радуе, што родная мова гучыць з іх вуснаў, што нашы паслядоўнікі адданыя ёй", - дадала яна.

Алена Стэльмах звярнула ўвагу на конкурс маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы", які праходзіць раз у два гады. "Зусім нядаўна былі падведзены яго вынікі. Нам заўсёды прыемна бачыць прадстаўнікоў з розных куткоў Расіі і Беларусі. У якасці падтрымкі юных талентаў па выніках конкурсу выдаецца альманах, у які ўваходзяць творы пераможцаў", - дадала яна.

Акрамя таго, намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі адзначыла: упершыню на кніжнай выставе прайшоў конкурс "ЛітUp". "Арганізатары тады гаварылі, што фіналісты гэтага конкурсу змогуць выдаць сваю кнігу. Было прыемна даведацца, што ў "Народнай асвеце" адзначылі маладую пісьменніцу, і яе творы будуць уключаны ў зборнік, які выйдзе ў наступным годзе", - сказала Алена Стэльмах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі