Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 ліпеня 2025, 16:03

Стартаваў прыём заявак на Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў у Брэсце

Фота з архіва
Фота з архіва
11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэспубліканскі фестываль беларускіх фільмаў, які пройдзе з 25 па 29 верасня ў Брэсце, адкрыў прыём заявак, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства культуры.

Праграма фестывалю прадугледжвае пяць конкурсаў: ігравых, неігравых, тэлевізійных, анімацыйных і студэнцкіх фільмаў. Падаваць на суд журы можна карціны, створаныя ў перыяд з 2020 па 2025 гады.

У конкурснай праграме ўдзельнічаюць фільмы, створаныя тэлерадыёвяшчальнымі арганізацыямі, установамі адукацыі - рэзідэнтамі Беларусі, прадзюсарамі. Фільмы могуць быць створаны сумесна з вытворцамі замежных дзяржаў.

Сярод крытэрыяў адбору - актуальнасць і арыгінальнасць тэмы і сюжэту, пераканаўчасць і лагічнасць іх раскрыцця ў сцэнарыі і дыялогах персанажаў; увасабленне ў фільме традыцыйных каштоўнасцей; узровень майстэрства і наватарства ў рабоце здымачнай групы, а таксама акцёрскага майстэрства і псіхалагічная пераканаўчасць выканаўцаў галоўных роляў і роляў другога плана.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі