Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2018, 11:32

Стартаваў продаж білетаў на канцэрты "Славянскага базару" праз сайты білетных аператараў

26 лютага, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Стартаваў продаж білетаў на канцэрты "Славянскага базару" праз сайты білетных аператараў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.

З 26 лютага набыць білеты на канцэрты ў Летнім амфітэатры стала магчымым на сайтах білетных аператараў kvitki.by і ticketpro.by для людзей па ўсім свеце. 23-25 лютага продажы вяліся толькі ў касах Віцебска.

Найбольшым попытам у віцябчан і гасцей горада, якія прыбылі ў абласны цэнтр спецыяльна за білетамі, карысталася цыркавое шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты". У лідарах продажаў білеты на канцэрты Мікалая Баскава, Алены Ваенгі, Хору Турэцкага і Цімаці, які ўпершыню выступіць на "Славянскім базары". Запатрабаваны ў гледача юбілейны вечар кампазітара Аляксандра Марозава, канцэрты ўрачыстага адкрыцця і закрыцця форуму, "Залаты хіт", конкурс маладых выканаўцаў, дарослы і дзіцячы музычныя конкурсы, а таксама сольнікі.

Старт другога этапу продажу білетаў запланаваны на 23 сакавіка. У яго будуць уключаны праекты на розных пляцоўках: гала-канцэрты "Саюзная дзяржава запрашае...", "Шансон ТБ - усе зоркі", "Рытмы лета", мерапрыемствы XVI Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2018" у канцэртнай зале "Віцебск" і іншыя праекты. З трэцяга этапу будуць запушчаны ў продаж усе фестывальныя праекты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі