Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 студзеня 2019, 17:30

Стартавала народнае галасаванне фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Народнае галасаванне Восьмага міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm стартавала на сайце форуму, па яго выніках будзе вызначаны глядацкі шорт-ліст, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Каб прыняць удзел у галасаванні, трэба зарэгістравацца на сайце фестывалю і зайсці ў асабісты кабінет. Пасля гэтага з'явіцца магчымасць прагаласаваць за фільмы, якія спадабаліся. Акрамя таго, кожны зарэгістраваны карыстальнік па 17 студзеня можа прайсці анлайн-кінатэст. Тыя, хто набярэ максімальную колькасць балаў, стануць удзельнікамі народнага журы на чале з рэжысёрам Уладай Сяньковай, наведаюць вочны паказ 10 фільмаў-намінантаў з народнага шорт-ліста і выберуць уладальніка запаветнай статуэткі velcom Smartfilm 2018", - расказалі арганізатары.

У якасці прыза пераможца народнага галасавання атрымае адну з прэстыжных узнагарод форуму, а таксама смартфон Huawei. Акрамя асноўных прызавых секцый журы і Гран-пры, фестываль размяркуе ўзнагароды ў намінацыях "Лепшы біяграфічны фільм" і "Лепшы сцэнарый, заснаваны на рэальных падзеях".

У гэтым годзе ў конкурсе ўдзельнічаюць 334 работы, што на 23 фільмы больш, чым у мінулым годзе. Сярод канкурсантаў 71 работа з Беларусі. Усяго ў праграме адбору фестывалю фільмы з 62 краін, уключаючы Вялікабрытанію, Германію, Іспанію, Італію, ЗША, Японію, Францыю. Да velcom Smartfilm 2018 далучыліся ўдзельнікі з Венгрыі, Венесуэлы, Карэі, Сірыі, Швейцарыі і ПАР - упершыню ўдзельнічаюць 22 краіны. Жанравы дыяпазон фільмаў шырокі - драмы, камедыі, жахі і анімацыя.

Восьмы міжнародны фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm - гэта пляцоўка для рэалізацыі смелых ідэй і незвычайных гісторый у знятым на смартфон кароткаметражным кіно. Дэвіз форуму гэтага года - "Заснавана на рэальных падзеях". Яго вынікі падвядуць 31 студзеня.

Фестываль праводзіцца кампаніяй velcom пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі