Алена Атрашкевіч. Фота з архіва
15 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кампазітар, старшыня Беларускага саюза кампазітараў, выкладчык Мінскага каледжа мастацтваў Алена Атрашкевіч удастоена прэміі СНД "Зоркі Садружнасці". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД.
"Савет па прысуджэнні міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці" аб'явіў лаўрэатаў галоўнай гуманітарнай прэміі СНД за 2024 год. Прэмія штогод прысуджваецца прадстаўнікам дзяржаў Садружнасці за найбольш значныя поспехі ў гуманітарнай дзейнасці, што адпавядаюць узроўню сусветных дасягненняў і садзейнічаюць развіццю як кожнай з краін - удзельніц СНД, так і Садружнасці ў цэлым", - адзначылі ў фондзе. Усяго за 2024 год узнагарода прысуджана васьмі лаўрэатам у трох намінацыях.
У намінацыі "За выдатны ўклад у культуру і мастацтва" разам з Аленай Атрашкевіч узнагароды ўдастоены народны артыст Арменіі Эдуард Тадэвасян, старшыня Саюза рамеснікаў Казахстана Айжан Бекулава, народны артыст Расіі Дзяніс Мацуеў, заслужаны артыст Узбекістана Рустам Сагдулаеў.
За выдатны ўклад і дасягненні ў галіне навукі і адукацыі прэміяй адзначаны рэктар Бакінскага філіяла першага Маскоўскага медыцынскага ўніверсітэта імя І. Сечанава Азіз Аліеў і прафесар кафедры персідска-таджыкскай літаратуры Таджыкскага нацыянальнага ўніверсітэта Мухамадзюсуф Імамзада.
У намінацыі "За выдатны ўклад у гуманітарную дзейнасць" уладальнікам прэміі стаў народны артыст Кыргызстана Тугелбай Казакаў.
Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца ў Душанбэ 14 мая на Форуме творчай і навуковай інтэлігенцыі СНД.-0-