
22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На XXV З'ездзе Саюза пісьменнікаў Беларусі, які праходзіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы, Аляксандр Карлюкевіч быў выбраны новым старшынёй пісьменніцкай арганізацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У ходзе мерапрыемства адбыліся выбары старшыні, прадстаўлены справаздача аб рабоце грамадскай арганізацыі за мінулыя пяць гадоў, а таксама справаздача рэвізійнай камісіі.
Саюз пісьменнікаў Беларусі - грамадская творчая арганізацыя празаікаў, паэтаў, драматургаў, крытыкаў і іншых дзеячаў літаратуры. Цяпер грамадскае аб'яднанне налічвае больш за 700 членаў і стала адным з буйнейшых літаратурных аб'яднанняў на тэрыторыі былога СССР.
У СПБ уваходзяць літаратары, якія ствараюць творы пераважна на рускай і беларускай мовах, а таксама некалькі вядучых пісьменнікаў з замежных дзяржаў. Пры аб'яднанні створаны творчыя секцыі, функцыянуюць аддзяленні ў Мінску і абласцях.-0-