Фота музея
11 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава адной карціны працуе ў філіяле Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі" ў абласным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Жыхарам і гасцям Магілёва прапануюць азнаёміцца з работай Аляксея Корына "Старая Русь". Аўтар карціны - таленавіты рускі жывапісец, член Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў, прафесар Маскоўскага вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства. Рознабакова адораны чалавек, які дасягнуў высокага майстэрства ў розных жанрах. Вядомы таксама як іканапісец і рэстаўратар. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года Аляксей Корын пакінуў Маскву і канчаткова пасяліўся ў вёсцы Мар'іна ў Цвярской вобласці, дзе ў яго была свая майстэрня. Ад празмернай работы і моцнага нервовага напружання мастак амаль страціў зрок, а ў канцы 1922 года цяжка захварэў. 13 лютага 1923 года Аляксей Корын пайшоў з жыцця.
Як расказала вядучы навуковы супрацоўнік, выконваючая абавязкі загадчыка філіяла Нацыянальнага мастацкага музея "Музей В.К.Бялыніцкага-Бірулі" Вольга Гаўруцікава, карціна, выстаўленая ў Магілёве, - з фондаў Нацыянальнага музея. "Творы мастака захоўваюцца больш як у 30 мастацкіх музеях і прыватных калекцыях на тэрыторыі Беларусі, Расіі, Украіны, Кыргызстана, Казахстана і іншых краін", - адзначыла яна.
Выставу адной карціны ў Магілёве арганізавалі да 160-годдзя з дня нараджэння мастака. "Карціна датавана 1917 годам. На ёй адлюстравана хрысціянская Русь. Драўляная царква, куды людзі прыйшлі памаліцца. Побач, як раней было прынята, цвінтар, - расказвае дэталі Вольга Гаўруцікава. - 1917 год - пераломны час, калі савецкая ўлада аб'явіла, што рэлігія гэта опіум для народа. Але людзі жылі стагоддзямі, перадаючы з пакалення ў пакаленне веды і любоў да Бога".
Жыццё вёскі, шанаванне традыцый, любоў да Бога - усё гэта, адзначае Вольга Гаўруцікава, адлюстравана на палатне.
Экспанавацца карціна будзе па 4 мая.-0-