Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 мая 2021, 18:49

Сталі вядомы пераможцы конкурсу на лепшую выяву для сацыяльнай рэкламы

3 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы імёны пераможцаў конкурсу на лепшую выяву для сацыяльнай рэкламы "Наша культура". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве культуры.

"Прафесійнае журы разгледзела 217 работ і вызначыла пераможцаў конкурсу. Першае месца прысуджана Юліі Касцюкевіч за работу "Свой край", другое - Марыне Пяркоўскай за праект "Я люблю Беларусь", а трэцяе месца дасталася рабоце "Райскі сад" Вольгі Пілецкай", - адзначылі у міністэрстве.

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 6 мая.

Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца Міністэрства культуры і дзяржаўная ўстанова адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі