Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 лістапада 2021, 11:17

Сталі вядомы імёны запрошаных зорак Мінскага опернага форуму

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сталі вядомы імёны запрошаных гасцей Мінскага міжнароднага Каляднага форуму - 2021, які пройдзе з 14 па 22 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Так, у першыя дні форуму (14 і 15 снежня) запланавана прэм'ера оперы Каміля Сен-Санса "Самсон і Даліла". У пастаноўцы Аксаны Волкавай партыю Самсона выканае саліст "Гелікон-оперы", запрошаны артыст Марыінскага, Міхайлаўскага і Вялікага тэатраў Расіі тэнар Іван Гынгазаў.

У тэатры адзначылі, што 17 снежня пройдзе "Сольны канцэрт Кацярыны Семянчук". Дарэчы, прыма Марыінскага тэатра нарадзілася ў Мінску. "А яшчэ ў гэты вечар выступіць саліст таго ж тэатра Магерам Гусейнаў", - дадалі ва ўстанове. Дырыжыраваць будзе музычны кіраўнік азербайджанскага тэатра оперы і балета Эйюб Куліеў. Арганізатары дадалі, што 18 снежня ў оперы Шарля Гуно "Фаўст" ролю Валянціна выканае беларус, сусветна вядомы барытон Уладзіслаў Сулімскі з Марыінскага тэатра.

"У заключны дзень форуму адбудзецца гала-канцэрт, дзе прымуць удзел Кацярына Семянчук, Магерам Гусейнаў, Уладзіслаў Сулімскі, а таксама салістка маскоўскага Вялікага тэатра Венера Гімадзіева (сапрана) і запрошаны артыст Вялікага тэатра Расіі Гадэрдзі Джанелідзэ (бас). За дырыжорскім пультам даўні сябар нашага тэатра Джанлука Марчыяна. Ён з'яўляецца мастацкім кіраўніком фестываляў "Аль-Бустан" у Бейруце і Suono del Golfo ў Лерычы", - рэзюмавалі ва ўстанове.

Арганізатар опернага форуму - Вялікі тэатр Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі