ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 студзеня 2022, 16:13

Споведзь пра час і пакаленне ў паэзіі Веры Вярбы прадставіла Нацыянальная бібліятэка

Фота НББ
Фота НББ

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніжная экспазіцыя "Кругі быцця", прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы і перакладчыцы Веры Вярбы, адкрылася сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Паэзія Веры Вярбы - лірычная споведзь пра час і сваё пакаленне. Паэтэса ўслаўляе маладосць, каханне, мацярынства, разважае пра гісторыю роднага краю і праблемы сучаснасці. Яе творы вызначаюцца летуценнасцю, надзеяй, рамантычнай узнёсласцю, але не пазбаўлены рэалістычных матываў і вобразаў", - адзначаюць арганізатары.

Выстава мае раздзелы, прысвечаныя жыццю і творчасці Веры Вярбы. Так, у раздзеле "Прагнучы вышыні" прадстаўлены зборнікі паэзіі "Вочы вясны", "Белыя пісьмы", "Пралеска", "Высакосны год", "Выбранае", "Мая маленькая планета", "Яраслаўна", "Сіняя бухта", "Альфа", "Апошні верасень". Дарэчы, верш "Ручнікі", пакладзены на музыку Мікалая Пятрэнкі, стаў папулярнай песняй з рэпертуару ансамбля "Песняры".

Адна з частак экспазіцыі прадстаўляе ўвазе чытачоў пераклады паэтэсы. Напрыклад, Вера Вярба пераклала на беларускую мову кнігу "Дзікі сабака Дзінга, альбо Аповесць пра першае каханне" Рувіма Фраермана, а таксама зборнікі і часопісы. На іх старонках размешчаны пераклады з армянскай, літоўскай, рускай, узбекскай, украінскай, яўрэйскай моў.

На выставе таксама экспануюцца выданні, дзе апублікаваны творы паэтэсы ў перакладзе на рускую, малдаўскую, польскую, украінскую і іншыя мовы. Раздзел "Здзіўляць, шукаць і гарэць" знаёміць з матэрыяламі пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы.

Экспазіцыя размешчана ў зале беларускай літаратуры па 17 лютага.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі