Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Спявак Pupo ператварыў сваё выступленне на "Славянскім базары" ў дыскатэку і пакарыў залу імправізацыяй

Культура 16.07.2019 | 10:23
Pupo
Pupo

16 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. У дзень закрыцця "Славянскага базару ў Віцебску" ў Летнім амфітэатры прайшоў гала-канцэрт італьянскіх выканаўцаў "Viva, Italia!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Настаўнікам італьянскай мовы для гледачоў стаў вядучы вечара Дзяніс Дудзінскі. Паміж выступленнямі ён навучаў публіку, расказваючы, што значаць тыя ці іншыя словы, а таксама правёў лікбез і расказаў маладой публіцы, як у 1980-я гады старэйшае пакаланне запісвала музыку на касеты, бабіны і пласцінкі.

Адным з першых на сцэну выйшаў Рыкарда Фольі. Тэмпераментны італьянец не мог прайсці міма прыгажуні-вядучай Аліны Стальмаковай. "Я, вядома, старэнькі, але вочы ў мяне добра бачаць", - пажартаваў ён.

На сцэну Летняга амфітэатра паднімаліся і сучасныя італьянскія артысты. Гледачы цёпла віталі іх, але чакалі легенд. Калі выйшла група Savage і на аглійскай мове спела "Only You", "Good Bye", "Don't Cry Tonight", зала ўзарвалася.

Следам выйшла In-Grid. Пад яе хіт "Tu Es Foutu" ніхто ў зале ўжо не мог заставацца на месцах. Адну з кампазіцый яна выканала разам з энергічным італьянцам Pupo. Ён жа і зрабіў гэты канцэрт. Бадзёры і тэмпераментны італьянец паказаў, як трэба працаваць з публікай: ён прайшоў паміж радамі, абдымаўся з гледачамі і ператварыў сваё выступленне ў дыскатэку.

На развітанне Pupo сваёй імправізацыяй зрабіў сапраўдны сюрпрыз. Артыст выклікаў на сцэну пяцярых гледачоў, сярод якіх аказаўся і італьянец, што здзівіла самога спевака. Разам з імі Pupo выканаў песню "Gelato Al Cioccolato", зала была ў захапленні і нястрымна паўтарала словы прыпеву. Імправізацыя "зайшла" на ўра.

15 ліпеня ў Летнім амфітэатры прайшло ўрачыстае закрыццё фестывалю "Славянскі базар у Віцебску", але канцэрты яшчэ прадоўжацца 16 і 17 ліпеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.