Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 ліпеня 2022, 10:58

Спірыдовіч: сіла "Славянскага базару" - у традыцыях

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сіла "Славянскага базару" ў яго традыцыях. Такую думку ў праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА выказала заслужаная артыстка Беларусі Алена Спірыдовіч, паведамляе БЕЛТА.

"Я помню той момант, калі фестываль мог закрыцца і не адрадзіцца, калі дзяліліся аўтарскія правы і была ідэя зрабіць яго па-іншаму. І сёння гучаць прапановы зрабіць "Славянскі базар" па-новаму. Я вельмі гэтага баюся, мне здаецца, што ісла "Славянскага базару" ў яго традыцыях", - сказала Алена Спірыдовіч.

Яна дадала: "Мой добры сябар Марк Рудзінштэйн, на жаль, які нядаўна пайшоў з жыцця, які шмат гадоў рабіў "Кінатаўр", сказаў, што ў фестывалю павінна быць радзіма. Гэта пра Віцебск, пра "Славянскі базар" таксама. Была ідэя пусціць фестываль па морах і акіянах, зрабіць яго на караблі, ярка, прыгожа, пафасна. Шмат было ідэй. Але як толькі фестываль паехаў бы з Віцебска, то ён перастаў бы быць нашым, нацыянальным. Ён страціў бы карані. А калі расліна губляе корні, то яе можна паставіць у вазу, але гэта на тыдзень-два. Я тут таксама прарасла карэннем, на гэтай сцэне, у гэтым горадзе".

Заслужаная артыстка Беларусі адзначыла: тое, што "Славянскі базар" застаўся, - гэта і воля лёсу, і вынік прыкладзеных намаганняў. "Калі б у кіраўніцтва краіны былі іншыя людзі, то гэтага не адбылося б. Гэта добрая воля Аляксандра Рыгоравіча. Я гэта памятаю. Ён зусім малады Прэзідэнт. У яго, напэўна, праблем было вельмі шмат. А тут фестываль, свята, не самая важная для краіны справа. Але менавіта ў гэты момант ён прымае рашэнне - "Славянскаму базару" называцца "Славянскім базарам у Віцебску". Я, маладая вядучая, набралася смеласці і проста кінулася да Прэзідэнта з просьбай захаваць "Славянскі базар", - сказала Алена Спірыдовіч. - Калі калектыў стаў распадацца, атрымалася, што не ў нас усе аўтарскія правы. Але "Славянскі базар у Віцебску" не можа праходізць у Балгарыі, Расіі, Харватыі. Аляксандр Рыгоравіч, можа, адрэагаваў на маю просьбу, можа, на шматлікія просьбы. Адчувалася, што свята знікне. Калі з жыцця чалавека знікае свята - гэта сумна, а калі з жыцця цэлага народа - гэта проста бяда".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі