Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Спецыяльны бязвіз на "Славянскі базар" дадаткова прыцягне ў Віцебск больш за 5 тыс. гасцей

Культура 11.07.2019 | 12:56
Фота з архіва
Фота з архіва

11 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Дзякуючы спецыяльна ўведзенаму бязвізу для гасцей XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" яго мерапрыемствы змогуць дадаткова наведаць больш за 5 тыс. замежных грамадзян. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што гэты год для Беларусі напоўнены яркімі падзеямі. Нядаўна завяршыліся II Еўрапейскія гульні, якія прыцягнулі вялікую цікавасць: каля 200 тыс. чалавек паглядзелі іх на трыбунах, у 190 краінах ішла тэлетрансляцыя. Мноства гасцей было на вялікім фальклорна-этнаграфічным рэспубліканскім свяце "Александрыя збірае сяброў". "І наш брэнд, галоўная культурная падзея - "Славянскі базар у Віцебску". Вы самі бачылі, як рыхтаваўся горад, стараючыся забяспечыць зручнае асяроддзе для ўсіх. Мы пастараліся стварыць камфортныя ўмовы для нашых замежных гасцей: з 1 па 20 ліпеня ўвялі бязвізавы рэжым праз усе пункты пропуску. Цяпер ім прасцей, напрыклад, з Літвы і Латвіі дабірацца на аўтамабільным транспарце. Думаю, гэта дасць дадатковы прыток гасцей. Больш за 5 тыс. чалавек дадаткова прыедуць да нас, каб убачыць, як праходзяць мерапрыемствы "Славянскага базару", - сказаў ён.

Прынцып такі ж, што і ў час II Еўрапейскіх гульняў, - білет на любое мерапрыемства "Славянскага базару" адкрывает для замежных грамадзян бязвізавыя ўезд і знаходжанне на ўвесь перыяд з 1 па 20 ліпеня.

Таксама Ігар Петрышэнка прывёў некалькі цікавых лічбаў: каля 170 тыс. артыстаў, прадзюсараў і іншых дзеячаў мастацтва за гэтыя гады наведалі мерапрыемствы форуму, больш за 5,5 млн чалавек маглі паглядзець і паўдзельнічаць у мерапрыемствах. І можна прыводзіць імёны цяпер вельмі вядомых артыстаў, у творчым узлёце якіх вялікую ролю адыграла віцебская фестывальная пляцоўка. Гэта Дзімаш Кудайберген, Таісія Павалій, Пётр Ялфімаў і іншыя.

"У бягучым годзе адкрыта 23 пляцоўкі, 190 мерапрыемстваў запланавана. Мы стараемся кожны год дабаўляць нешта новае і цікавае", - сказаў на заканчэнне Ігар Петрышэнка.

Мэр Віцебска Віктар Нікалайкін адзначыў багатую гісторыю горада, які ў дні фестывалю госці і журналісты могуць адкрыць для сябе з розных бакоў, калі акрамя асноўных пляцовак форуму зазірнуць, напрыклад, у музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, дом-музей Шагала, Мастацкі музей, дзе сабрана багатая калекцыя карцін Юдаля Пэна.

Намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Уладзімір Пенін дадаў, што ў дні форуму можна пры магчымасці адкрыць для сябе і іншыя куткі рэгіёна, напрыклад, Полацк, Аршанскі раён, Браслаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Нарыхтоўка ягад, грыбоў і плодаагародніннай прадукцыі ў насельніцтва За 9 месяцаў 2019 года арганізацыямі спажывецкай кааперацыі закуплена сельгаспрадукцыі і сыравіны на суму Br258 млн (у тым ліку насельніцтву выплачана за здадзеную прадукцыю і сыравіну Br157 млн).