Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 лістапада 2018, 19:34

Спецпрыз Прэзідэнта Беларусі на "Лістападзе" ўручаны Рустаму Сагдулаеву

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецпрыз Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве" ўручаны акцёру, рэжысёру, прадзюсару Рустаму Сагдулаеву, узнагароду ўручыў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА з цырымоніі адкрыцця XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

"Я не чакаў такой высокай узнагароды. Гэта вельмі хвалюючы для мяне момант. Акцёры таксама губляюцца ў такія мінуты. Дзякую беларускай зямлі і ўсім кінематаграфістам Беларусі за такую высокую ацэнку", - сказаў Рустам Сагдулаеў.

Узбекскі акцёр і рэжысёр у гэтым годзе ганаровы госць фестывалю. "Я трэці раз прыязджаю на "Лістапад" і заўсёды з хваляваннем чакаю, запросяць ці не. З кожным годам усё больш краін і карцін удзельнічаюць у фестывалі. Гэта сведчыць аб яго міжнародным статусе. Беларусы захоўваюць сваю духоўнасць, дабрыню, таму ўсе імкнуцца сюды прыехаць. Мне хочацца пожадаць замежным удзельнікам, каб яны прывозілі добрыя карціны, тады яны будуць спалучацца з ментальнасцью беларусаў", - адзначыў ён у гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі