Сцяг Панядзелак, 26 лютага 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 жніўня 2017, 06:00

Спецпраект БЕЛТА: 500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання ў анімацыі

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускае тэлеграфнае агенцтва прадстаўляе медыяпраект "500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання".

Маляўнічы відэаролік апавядае аб з'яўленні на беларускіх землях першых кніг і зараджэнні друкарскай справы, аб дзейнасці сусветна вядомага асветніка Францыска Скарыны і іншых вялікіх першадрукароў.

Усяго за 500 секунд глядач паспее віртуальна акунуцца ў гісторыю шматвяковай даўнасці, зазірнуць у Полацк канца XV стагоддзя, зрабіць захапляючае падарожжа са Скарынам у Прагу, даведацца пра лёс Радзівілаўскай Бібліі, убачыць першыя друкарні і стаць сведкам эвалюцыі тэхнічнага прагрэсу ў сферы друку - ад ксілаграфіі да паліграфічных машын нашага часу.

Відэаролік, арыентаваны на шырокую аўдыторыю інтэрнэт-карыстальнікаў, выкананы ў дзвюх моўных версіях - беларускай і рускай.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі