ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 27 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 чэрвеня 2021, 13:13

"Спектаклі і фільмы пра вайну" - 80-годдзю пачатку ВАВ прысвечана выстаўка ў Нацыянальнай бібліятэцы

Фота з архіва
Фота з архіва

16 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстаўка "Незабыўнае: спектаклі і фільмы пра вайну", прысвечаная 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны адкрыецца 17 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Экспазіцыя прадставіць фонды Нацыянальнай бібліятэкі і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі мастацтваў, прадэманструе гледачу панараму кіна- і тэатральнай творчасці аб Вялікай Айчыннай вайне. Акрамя таго выстаўка нагадае наведвальнікам назвы фільмаў і спектакляў, імёны акцёраў і рэжысёраў, гады прэм'ер, сюжэты кінастужак і п'ес, а таксама пакажа, як развівалася стаўленне да падзей ваенных гадоў, пераасэнсоўвалася пройдзенае, перажывалася ўбачанае.

"Наведвальнікаў чакаюць эксклюзіўныя фатаграфіі і матэрыялы аб легендарных і любімых гледачамі фільмах і спектаклях: "Два байцы", "Чакай мяне", "Балада пра салдата" паводле сцэнарыя Валянціна Яжова, "Ідзі і глядзі" паводле сцэнарыя Алеся Адамовіча, "Знак бяды" паводле аповесці Васіля Быкава, "Вазьму твой боль" паводле рамана Івана Шамякіна, легендарны спектакль Юрыя Любімава "А зоры тут ціхія..." паводле аповесці Барыса Васільева, пастаўлены ў тэатры на Таганцы", - расказалі арганізатары.

На выстаўцы таксама будуць прадстаўлены сцэнарыі да фільмаў, фотадакументы, артыкулы з перыядычных выданняў аб дзейнасці "Беларусьфільма" ў ваенны і пасляваенны перыяды. Энцыклапедыі, навукова-папулярная літаратура, рэдкія фотаматэрыялы з фондаў НББ раскажуць пра дзейнасць беларускіх тэатраў у гады Вялікай Айчыннай вайны і пасля яе.

"Праз 80 гадоў пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны важна памятаць пра лёсы мільёнаў, пра кінутыя ў агонь вайны чалавечыя жыцці, пра подзвігі гераічнага духу, пра тых, хто перамог, і пра тых, хто не дазволіць забыць бессмяротнымі кадрамі, ролямі і сцэнамі, радкамі і сюжэтамі", - упэўнены ў НББ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальная бібліятэка і расійская дзяржаўная бібліятэка мастацтваў. Выстаўка будзе працаваць да 15 верасня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі