Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 кастрычніка 2019, 14:09

Спектакль "Сотнікаў" Брэсцкага тэатра лялек заяўлены на Нацыянальную тэатральную прэмію

3 кастрычніка, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. Брэсцкі тэатр лялек прапануе спектакль "Сотнікаў" паводле аднайменнай аповесці Васіля Быкава на Нацыянальную тэатральную прэмію, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар тэатра Тамара Паўлюковіч.

"Будзем прапаноўваць спектакль на Нацыянальную тэатральную прэмію. Мы ўжо заявіліся і рыхтуем усе неабходныя матэрыялы. У нядзелю знялі поўную версію спектакля. Пакуль думаем, у якую намінацыю падаваць. Думаю, нават упэўнена, што ён не застанецца без увагі. Тым больш што нядаўна мы адзначалі 75-годдзе вызвалення Беларусі, наперадзе юбілей Перамогі", - сказала Тамара Паўлюковіч.

Прэм'ера "Сотнікава" адбылася 4 верасня - ёю заслужаны калектыў адкрыў свой чарговы сезон у новым будынку тэатра лялек. А ўжо менш як праз месяц спектакль атрымаў першую ўзнагароду - дыплом за лепшую рэжысуру XXIV Міжнароднага тэатральнага фестывалю "Белая вежа".

Над пастаноўкай працавала творчая група з Санкт-Пецярбурга. Рэжысёр спектакля Руслан Кудашоў, мастак Марына Заўялава і кампазітар Уладзімір Бычкоўскі звярнуліся да тэмы маральнага выбару чалавека ў складаных жыццёвых абставінах. У гэтым і заключаецца адна з галоўных

праблем вайны, якую раскрывае лаўрэат вышэйшай нацыянальнай тэатральнай прэміі Расіі "Залатая маска".

"Руслан Кудашоў прапанаваў незвычайнае мастацкае рашэнне. У яго артысты іграюць, а лялькі ім дапамагаюць, прычым кіруюць імі іншыя акцёры. Спектакль глыбока прадуманы, вобразны. Сур'ёзны літаратурны твор рэжысёр скараціў да 50 хвілін сцэнічнага часу, выбраўшы самыя цікавыя і важныя моманты. Пастаноўка прымушае гледача перажываць за сваіх герояў, улоўліваць значна больш за тое, што яны гавораць", - падзяліўся меркаваннем мастацкі кіраўнік Брэсцкага тэатра лялек Міхаіл Шавель.

Галоўны рэжысёр Вялікага тэатра лялек Руслан Кудашоў паставіў у Брэсце не адзін спектакль, якія цяпер з'яўляюцца візітнай карткай тэатра лялек. Гэта і пераможца многіх фестываляў "Халстамер", і "Месяц Сальеры" , і лаўрэат IV Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" спектакль "Фро" паводле аповесці Андрэя Платонава.

Рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія" праводзіцца з 2010 года раз у два гады. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства культуры і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі