13 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэці рэспубліканскі тэатральны фестываль "Перамога" адкрыўся ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Фестываль пройдзе з 12 па 29 мая. У конкурснай праграме пакажуць 11 спектакляў з Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Мінска і Маладзечна. Гледачы ўбачаць глыбокія, кранальныя і відовішчныя пастаноўкі ваенна-патрыятычнай тэматыкі гэтага і мінулых тэатральных сезонаў.
"Поспех фестывалю - у яго канцэпцыі і тэме. З дапамогай тэатральнага майстэрства мы паказваем вельмі важныя для разумення моманты Вялікай Айчыннай вайны, таму што падручнікі і навуковыя манаграфіі можна чытаць бясконца, але на сцэне акцёры абуджаюць пэўныя пачуцці, гэтага не дасягнуць ніякімі навуковымі даследаваннямі", - сказаў першы намеснік міністра культуры Дзмітрый Шляхцін.
"Геаграфія фестывалю расце. У ім прымаюць удзел не толькі вядучыя тэатральныя калектывы Беларусі, але і госці з блізкага замежжа. Спадзяёмся, што з кожным годам іх будзе станавіцца ўсё больш", - дадаў ён.
У фестывалі ўдзельнічаюць не толькі прафесійныя калектывы, але і народны калектыў Палаца культуры ААТ "БЕЛАЗ". Гэта таксама даволі важна, паколькі дапамагае зразумець: тэатральнае мастацтва Беларусі сканцэнтравана не толькі ў нашых нацыянальных тэатрах.
"Спектакль на кітайскай мове "А досвіткі тут ціхія" быў створаны ў Акадэміі мастацтваў з удзелам кітайскіх студэнтаў. Мы ведаем, што ў Кітаі гэты твор карыстаецца вельмі вялікай увагай з боку публікі. І гэты спектакль таксама вельмі важны, паколькі фестываль становіцца поліфанічным", - падкрэсліў Дзмітрый Шляхцін.
На яго думку, з дапамогай тэатральнага мастацтва дзеячы культуры сапраўды могуць данесці да сэрца кожнага, хто прыйдзе ў тэатр, і найперш моладзі, дапамогуць усвядоміць, што Вялікая Айчынная вайна з'яўляецца неад'емнай трагічнай і гераічнай часткай гісторыі беларускага народа, а наш менталітэт канчаткова сфарміраваўся пасля вайны, калі мы зразумелі кошт міру і стваральнай працы.
Адкрыў фестываль спектакль "Саня, Ваня, з імі Рымас" Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатр імя Якуба Коласа з Віцебска. Рэжысёрам пастаноўкі выступіў заслужаны артыст Беларусі Вячаслаў Грушоў. "Мы прывезлі спектакль, прысвечаны наогул ваеннаму часу, хоць пра вайну сказана між іншым. Спектакль пастаўлены паводле п'есы Уладзіміра Гуркіна "Саня, Ваня, з імі Рымас". Гэта вельмі глыбокая і кранальная гісторыя. Час спектакля звязаны з тым пакаленнем, якое цяпер практычна адыходзіць. Але пакуль яны жывыя, жывыя і мы, таму што менавіта ваенныя і пасляваенныя пакаленні далі нам штуршок жыць далей", - растлумачыў Вячаслаў Грушоў.
"Аўтар гаварыў, што ў гэтым спектаклі ён практычна нічога не прыдумаў, а толькі запісаў, што гаварылі яго цёткі і дзядзькі. Ёсць маленькія мастацкія ўстаўкі, але яны зроблены толькі для таго, каб злучыць сцэны", - заўважыў рэжысёр.
"Я даўно думаў над гэтай п'есай, таму што біяграфія гэтых людзей - гэта біяграфія маіх бацькоў. На сцэне мы ажывім фатаграфіі, на якіх нашы продкі ў пасляваенны час таксама былі маладымі, жывымі, любілі і далі такое жыццялюбства нашаму пакаленню, што мы да гэтага часу яго ў сабе нясём", - рэзюмаваў Вячаслаў Грушоў.-0-