Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 ліпеня 2020, 13:34

Спектакль Купалаўскага тэатра "Шляхціц Завальня" пакажуць у новым аўтакінатэатры ў Мінску

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запіс аднаго з самых папулярных спектакляў з рэпертуару Купалаўскага тэатра "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" пакажуць на экране новага аўтакінатэатра. Убачыць пастаноўку можна будзе 10 ліпеня ў 20.30. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе тэатра.

"Гэты іміджавы праект створаны спецыяльна для папулярызацыі Купалаўскага тэатра і нацыянальнай культуры, - расказалі ў тэатры. - Прэм'ера спектакля "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях" адбылася ў ліпені 2019 года, за гэты час ён стаў сапраўднай візітнай карткай Купалаўскага тэатра. Захапляючая сцэнаграфія надае спектаклю незвычайнае казачнае адценне, якое прыцягвае гледачоў нават малодшага ўзросту, хоць узроставы цэнз спектакля - 12+".

Высакаякасны запіс спектакля можна будзе ўбачыць на экране новага аўтакінатэатра па праспекце Пераможцаў, 20 корп. 2, які знаходзіцца на пляцоўцы за Футбольным манежам. Адна з галоўных асаблівасцей аўтакінатэатра - вялікі святлодыёдны экран, які дазваляе глядзець кіно і запісы спектакляў у любое надвор'е і пры любым асвятленні. Гук трансліруецца на радыёчастаце 88,7 у FM-дыяпазоне на аўдыясістэме аўтамабіля. Гэта дае магчымасць не выходзіць з аўтамабіля і нават не адкрываць вокны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі