Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 мая 2022, 09:27

Спартыўны флэшмоб для дзяцей і "Ноч музеяў" правядуць 21 мая ў Ружанскім палацы

19 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. На тэрыторыі Ружанскага палацавага комплексу 21 мая правядуць спартыўны флэшмоб для дзяцей "Ружанская гіра", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст Пружанскага райвыканкама Аляксей Лапыка.

"Мерапрыемства - частка рэспубліканскага праекта "тата-зала". Ён накіраваны на аздараўленне, уключэнне дзяцей у фізічную культуру і спорт. На тэрыторыі палаца будзе шумна. У госці да нас прыедзе Ігар Сігневіч - шматразовы чэмпіён свету па гіравым спорце", - расказаў Аляксей Лапыка.

У спартыўным свяце прымуць удзел каля 200 школьнікаў 5-11 класаў. Ігар Сігневіч правядзе для юнакоў і дзяўчат размінку. Потым яны адправяцца на спартыўныя пляцоўкі, якія арганізуюць у фармаце станцый. Там будуць праводзіцца спаборніцтвы, напрыклад, па падняцці тулава, перацягванні каната і інш. Плануюць правесці міні-спаборніцтва па гіравым спорце. Паспаборнічаць змогуць і хлопчыкі, і дзяўчынкі. Потым Ігар Сігневіч правядзе майстар-клас з элементамі шоу.

А вечарам гасцей запрашаюць у Ружанскі палац на акцыю "Ноч музеяў". Яна ў гэтым годзе прысвечана 465-годдзю з дня нараджэння Льва Сапегі. Усё пачнецца ў 20.00. Арганізатары прапануюць наведвальнікам паўдзельнічаць у квесце "Святы Казімір" і майстар-класах, ацаніць міні-выставу "Тры экспанаты" і паласавацца пачастункамі князёўны. Для фатаграфій будзе працаваць фота-зона. Атмасферу свята будуць ствараць дзіцячыя творчыя калектывы і фолк-група Aratseya.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі