Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 студзеня 2020, 18:02

Сольны канцэрт опернай дзівы Марыі Гулегінай пройдзе 1 лютага на сцэне Вялікага тэатра

14 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сольны канцэрт Марыі Гулегінай пройдзе 1 лютага на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў тэатры.

"Лепшая Тоска свайго часу", "сапрана з вердзіеўскай музыкай у крыві", "вакальны цуд" - гэтымі і іншымі аналагічнымі эпітэтамі шчодра ўзнагароджвае Марыю Гулегіну прэса. Графік выступленняў адной з найвялікшых спявачак свету распісаны на некалькі гадоў наперад. Але яна знайшла час, каб прыехаць у Мінск", - сказалі ў тэатры.

Прафесійная кар'ера опернай дзівы пачалася ў Вялікім тэатры Беларусі. Але ў хуткім часе яна дэбютавала ў "Ла Скала". Далей да ног Марыі Гулегінай упалі "Метраполітэн Опера", "Ковент-Гардэн", Тэатр "Лісеа", Венская опера і іншыя буйнейшыя оперныя пляцоўкі Еўропы, Амерыкі і Азіі. Незвычайнай прыгажосці голас спявачкі, яе выдатныя акцёрскія здольнасці зрабілі яе жаданай госцяй на самых знакамітых сцэнах тэатраў свету.

У рэпертуары спявачкі - галоўныя партыі ў операх "Аіда", "Манон Леско", "Норма", "Федора", "Турандот", "Адрыена Лекуўрэр", партыі Абігайль у "Набука", Лэдзі Макбет у "Макбеце", Віялеты ў "Травіяце", Леаноры ў "Трубадуры" і "Сіле лёсу", Эльвіры ў "Эрнані", Лізаветы ў "Дон Карласе" і многія іншыя. Яе партнёрамі па сцэне былі Лучана Павароці, Пласіда Дамінга, Леа Нучы, Рэната Брусон, Хасэ Кура і Сэмюэль Рэймі. Яна ўдзельнічала ў пастаноўках пад кіраўніцтвам маэстра Рыкарда Муці і Джанандрэа Гавацэні, Джэймса Лівайна і Клаўдзіа Абада, Валерыя Гергіева і Фабіа Луізі.

Марыя Гулегіна - лаўрэат шматлікіх прэмій і ўзнагарод, уключаючы прэмію за дэбют на сцэне Арэна дзі Верона, прэмію імя В. Беліні, прэмію горада Мілан "За развіццё опернага мастацтва ў свеце". Спявачка таксама ўдастоена залатога медаля Марыі Дзамбоні і залатога медаля фестывалю ў Осацы. Марыя Гулегіна з'яўляецца ганаровым членам Міжнароднага паралімпійскага камітэта і паслом добрай волі ЮНІСЕФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі