Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 кастрычніка 2018, 19:12

Слуцкі пояс XVIII стагоддзя прадэманструюць у Вялікім тэатры Беларусі 6 лістапада

24 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арыгінальны слуцкі пояс XVIII стагоддзя прадставяць у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Беларусі 6 лістапада, паведаміла БЕЛТА вядучы рэдактар аддзела інфармацыі тэатра Алена Балабановіч.

"Вялікі тэатр Беларусі рыхтуе для сваіх гледачоў сапраўднае свята. Упершыню Музей старажытнабеларускай культуры пры Акадэміі навук прадставіць арыгінальны слуцкі пояс XVIII стагоддзя ў нашым тэатры. Дырэктар музея Барыс Лазука раскажа, чаму адзін слуцкі пояс каштаваў даражэй, чым цэлая вёска, і як ён з часткі мужчынскага касцюма ператварыўся ў сапраўдны твор мастацтва, прызнаны ва ўсім свеце", - сказала Алена Балабановіч.

У гэты вечар на галоўнай сцэне Вялікага тэатра прагучыць шэдэўр нацыянальнага мастацтва - опера "Сівая легенда" кампазітара Дзмітрыя Смольскага і аўтара лібрэта Уладзіміра Караткевіча. Спектакль паставіў рэжысёр Міхаіл Панджавідзэ. Галоўныя партыі выканаюць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна (Ірына), Сяргей Франкоўскі (Раман) і заслужаныя артысты Беларусі Аксана Волкава (Любка), Уладзімір Громаў (Кізгайла), Алег Мельнікаў (Найміт). За дырыжорскім пультам - маэстра Вячаслаў Чарнуха-Воліч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі