Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лістапада 2022, 16:03

Славянскі форум мастацтваў "Залаты віцязь" плануецца правесці ў Маскве ў 2023 годзе

24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Славянскі форум мастацтваў "Залаты віцязь" плануецца правесці ў Маскве ў 2023 годзе, паведаміў журналістам старшыня камісіі па культуры, навуцы і адукацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, першы намеснік старшыні камісіі Дзяржаўнай Думы па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў Мікалай Бурляеў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Залаты віцязь" - гэта вялікая кангламерацыя ўсіх відаў мастацтваў. За год праводзіцца пяць поўнамаштабных форумаў - па кіно, тэатры, музыцы, літаратуры, жывапісе.

Мікалай Бурляеў адзначыў, што ў Беларусі праводзіцца "Славянскі базар у Віцебску", які займае сваю нішу і мае вялікі аўтарытэт. "Але нейкае ўраўнаважванне з гэтага часу будзе і ў Расіі. У Маскве будзе пастаянна дзеючы славянскі форум мастацтваў "Залаты віцязь", - растлумачыў ён.

Намеснік старшыні Камісіі па культуры, навуцы і адукацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, член Пастаяннай камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Анатоль Шчасны расказаў, што "Залаты віцязь" будзе ўключаць не толькі выступленні творчых калектываў, але і намінацыі па самых розных галінах культурнага жыцця. Мяркуецца, што гэты глабальны праект стане традыцыйным.

У Мінску сёння праходзіць пасяджэнне камісіі па культуры, навуцы і адукацыі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Месцам яго правядзення стаў храм-помнік у гонар Усіх Святых.

Дэпутаты Парламенцкага сходу разгледзелі шэраг працэдурных пытанняў, падвялі вынікі выканання бюджэту камісіі, абмеркавалі планы на будучыню. "Адно з пытанняў - партнёрства Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі і Парламенцкай асамблеі АДКБ. Гэта пытанне разглядалася на сесіі і сёння - у камісіі. Тым больш наш Прэзідэнт учора вельмі дакладна сфармуляваў тыя прыярытэты, якія бачыць краіна як старшыня гэтай арганізацыі (АДКБ. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Анатоль Шчасны.

Таксама разгледжаны новыя праекты камісіі на наступны рабочы год. У прыватнасці, міжнароднаму праваслаўнаму эканамічнаму форуму "Пакроўскія сустрэчы" ў Полацку плануецца надаць новы статус. Мяркуецца, што мерапрыемства будзе праводзіцца пад эгідай камісіі па культуры, навуцы і адукацыі. Таксама закраналіся пытанні правядзення фестывалю "Творчасць юных" і фестывалю творчасці інвалідаў "Разам мы можам больш".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі