ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 4 кастрычніка 2022
Мінск +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
13 ліпеня 2018, 12:15

"Славянскі базар" садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі розных краін - Пуцін

Фота з архіва
Фота з архіва

13 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" садзейнічае ўмацаванню ўзаемаразумення паміж народамі розных краін. Аб гэытм гаворыцца ў прывітанні прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна гасцям і ўдзельнікам форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Культурныя мерапрыемствы такога высокага ўзроўню, якія праводзяцца на рэгулярнай аснове, несумненна садзейнічаюць пашырэнню гуманітарнага супрацоўніцтва, умацаванню ўзаемаразумення і даверу паміж народамі розных дзяржаў", - падкрэсліваецца ў прывітанні.

Для ўдзелу ў фестывалі на гасцінную беларускую зямлю прыбылі прадстаўнікі больш як 40 краін, канстатаваў кіраўнік расійскай дзяржавы. Жыхары Віцебска і госці гэтага старажытнага і цудоўнага горада змогуць наведаць шматлкія тэатральныя пастаноўкі, выступленні вакальных, харэаграфічных і фальклорных калектываў, а таксама пеўчыя конкурсы, у якіх прымуць удзел як вядомыя, так і зусім юныя выканаўцы. Асабліва шырока будзе прадстаўлена музычнае мастацтва. Запланаваны канцэрты сімфанічных, камерных і эстрадных аркестраў.

Уладзімір Пуцін выказаў упэўненасць, што фестываль пройдзе ярка і відовішчна, стане сапраўдным святам. Прэзідэнт Расіі ад душы падзякаваў усім, хто прыняў удзел у падрыхтоўцы і арганізацыі "Славянскага базару ў Віцебску", а гасцям пажадаў незабыўных уражанняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі