Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 снежня 2019, 17:58

Скрыпач-віртуоз Сяргей Белазерцаў дасць сольны канцэрт у Белдзяржфілармоніі

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сольны канцэрт скрыпача-віртуоза Сяргея Белазерцава пройдзе на сцэне Вялікай канцэртнай залы Беларускай дзяржаўнай філармоніі 13 снежня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзелле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю філармоніі.

Да выбару праграмы для сольнага выступлення скрыпач падышоў з асаблівай адказнасцю. Яе асноўная ідэя - паказаць любімы інструмент у самых розных жанрах і формах (сола, у ансамблі, у суправаджэні струннага аркестра). І для гэтага Сяргей Белазерцаў запрасіў сваіх сяброў - лепшых прадстаўнікоў маладога пакалення беларускіх выканаўцаў: Міхаіла Радунскага (віяланчэль), Вольгу Падгайскую (арган), Юрыя Няхая (гітара), Аляксея Пшанічнага (фартэпіяна).

Беларус Сяргей Белазерцаў іграе ва Уладзіміра Співакова ў Нацыянальным філарманічным аркестры Расіі. Пры гэтым ён знаходзіць час і сілы даваць сольныя канцэрты (у Беларусі, Расіі, Італіі і Францыі), а таксама прымаць удзел у незвычайных праектах унікальнага расійскага аркестра без дырыжора "Персімфанс". Нядаўняе выступленне гэтага ансамбля сумесна з Дзюсельдорфскім сімфанічным аркестрам літаральна ўзрушыла ультрасучасную маскоўскую залу "Зараддзе".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі