Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
12 красавіка 2021, 16:20

Скрыпач Алег Паўля выступіць з праграмай "Ад класікі да рока" ў Мінску

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Канцэрт знакамітага скрыпача Алега Паўля ў суправаджэнні Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра пройдзе 21 красавіка ў PrimeHall. Мерапрыемства з'яўляецца часткай новага праекта Беларускай дзяржаўнай філармоніі "Ад класікі да рока", паведамілі БЕЛТА ў філармоніі.

Алег Паўля - унікальны беларускі музыкант, які мае ашаламляльную энергетыку і надзвычайную мастацкую смеласць. Ён з'яўляецца заснавальнікам і салістам групы PALLADIUM Electric Band, якая ўдзельнічала ў шоу-праграмах, фестывалях, тэлевізійных праектах, дабрачынных акцыях і неаднаразова выступала на музычных пляцоўках СНД і Еўропы.

"Артыст прадставіць публіцы сваю інтэрпрэтацыю вядомых класічных, поп- і рок- кампазіцый у праграме "Ад класікі да рока", што прадвызначае канцэпцыю новага альбома праекта "Paul Ya", які хутка выйдзе ў свет. Неверагодная сіла ўздзеяння саліста ў спалучэнні з велічнай магутнасцю сімфанічнага аркестра здольны пакарыць нават самага пераборлівага гледача", - адзначылі арганізатары.

За дырыжорскім пультам выступіць заслужаны артыст Беларусі Віктар Бабарыкін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі