Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 студзеня 2020, 11:51

"Скарбніцу сусветнай оперы" прадставяць у Гомелі

24 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Музычная праграма "Скарбніца сусветнай оперы" парадуе аматараў класікі ў Гомелі 4 лютага, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў абласной філармоніі.

Прасякнуцца атмасферай лірыкі і рамантыкі, атрымаць асалоду ад вакалу і цёплых стасункаў запрашаюць у Гомельскі дзяржаўны каледж мастацтваў імя Н.Сакалоўскага. На сцэне каледжа выступяць салістка Гомельскай абласной філармоніі Вольга Кузьменка (каларатурнае сапрана) і саліст Вялікага тэатра Беларусі Аляксандр Краснадубскі (барытон).

Канцэртная праграма ўключае самыя вядомыя оперныя арыі. Будзе гучаць музыка Рубінштэйна, Рымскага-Корсакава, Чайкоўскага, Вердзі, Расіні і іншых кампазітараў.

Паводле слоў арганізатараў, такія канцэрты заўсёды аншлагавыя. Некалькі гадоў яны збіраюць поўныя залы і паспелі заваяваць сэрцы гамяльчан і гасцей горада. "Артысты дораць гледачам уласнае тонкае бачанне характараў і вобразы герояў праслаўленых опер", - адзначылі ў філармоніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі