8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведвальнікам і гасцям XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу будзе прадстаўлена шырокая культурная і дзелавая праграма, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.
У Мінінфарме адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства. Адзначана, што ў час выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана экспанаванне лепшых узораў нацыянальнага і замежнага кнігавыдання. Сярод асноўных тэм выстаўкі - падвядзенне вынікаў святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, юбілейныя даты класікаў айчыннай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі Беларусі.
Члены аргкамітэта таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі і правядзення ў рамках выстаўкі міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".-0-